Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ПРОФІЛЬНЫ ЛАГЕР “ПРАФСТАРТ” – ПОГЛЯД ЗБОКУ

Дата: 30 июня 2020 в 17:49
176 просмотров

Профільны лагер "ПрафСТАРТ” стартаваў у Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі 22 чэрвеня і працягваўся 9 дзён. Упершыню лагер адчыніў свае дзверы для падлеткаў у 2019 годзе і меў вялікі поспех. Сёлета эпідэміялагічная сітуацыя не дазволіла правесці лагер у традыцыйным фармаце, але гэта не спыніла кіраўніцтва для яго правядзення дыстанцыйна. З самага першага дня лагера арганізацыйны камітэт з упэўненасцю засведчыў, што будзе цікава, крэатыўна і весела. І гэта можна было заўважыць па заданнях і мерапрыемствах для ўдзельнікаў лагеру.

Удзельнікамі лагеру з’яўляліся каманды аграрнага і педагагічнага профіляў. Праявілі сваё жаданне ўдзельнічаць у лагеры 379 навучэнцаў 9-10 класаў з розных рэгіёнаў краіны.

Кожны дзень быў прысвечаны новай тэме і насычаны рознымі мерапрыемствамі і падзеямі. Так, у першы дзень – Дзень адкрыцця – удзельнікі праглядзелі відэазвароты арганізатараў і кіраўнікоў клубаў і зразумелі, што іх будзе чакаць. Па словах рэктара Святланы Сяргейка, "…летні лагер "ПрофСТАРТ” – гэта ўнікальная магчымасць першымі сярод сваіх аднагодкаў пазнаёміцца з тонкасцямі вашай будучай прафесіі… У лагеры рацыянальна пераплятуцца адукацыйная і практычная дейнасць, каб нікому не было сумна і каб ніхто з вас не змог сказаць, што мне гэта не цікава”.

З самага першага задання – падрыхтаваць візітку сваёй каманды – ўдзельнікі прадэманстравалі сваю крэатыўнасць, арганізаванасць і мэтанакіраванасць. З кожным днём усё больш і больш адкрываўся свет прафесій для удзельнікаў аграрнага і педагагічнага клубаў. Для ўдзельнікаў педагагічнага клуба арганізоўваліся розныя трэнінгі: "Самапрэзентацыя: калейдаскоп маёй матывацыі”, "Камунікатыўная культура: вербальныя і невербальныя кампаненты”, "Прафесійна важныя якасці педагога” і іншыя; а таксама было прапавана скласці мадэль ідэальнага будучага педагога. Менавіта такую мадэль перанеслі ўдзельнікі на свой першы педагагічны вопыт. Для ўдзельнікаў аграрнага клуба была праведзена міні-лекцыя "Мой першы бізнэс-план”; праведзена профарыентацыйная дыягностыка "Прызванне ўнутры мяне”.
Акрамя гэтага ўдзельнікі выконвалі розныя заданні: складалі рэзюмэ для ўладкавання на працу ў якасці педагога, электронны прадукт з выкарыстаннем "100 слоў пра сябе”, міні-пастаноўку "Калі б я быў міністрам сельскай гаспадаркі і харчовай бяспекі Аграландыі” і іншыя. Кожная каманда крэатыўна, фантазійна падыходзіла да заданняў і хутка іх выконвала. Гэта адзначалі арганізатары клубаў, якія штодня захапляліся праведзенай працай і выбіралі па выніках заданняў самых лепшых і кемлівых.
З самага першага дня для ўдзельнікаў Аграклуба быў запушчаны праект "Агра-фота-чэлендж "Зрабі лепш, чым я”, у ходзе якога каманды дэманстравалі фотаздымкі, якія адлюстроўваюць вясковы быт. Дадзены праект можна праглядзець на старонцы сайта лагера. Акрамя гэтага кожны дзень каманды абменьваліся сваімі ўражаннямі, выказвалі словы падзякі на электроннай дошцы, якая размешчана на сайце. Дзякуючы гэтаму, каманды маглі кантактаваць адна з адной, згуртавацца і набыць новых сяброў.
Дзявяты дзень – Дзень зносін і ўсмешак – падвёў вынікі працы кожнага клуба. Былі абмеркаваны ідэі і прапановы для будучага ўзаемадзеяння. Для кожнай каманды было прапанавана ўспомніць увесь шлях знаходжання ў лагеры і выказаць свае пажаданні іншым. Дарэчы, за ўдзел у лагеры арганізатары ўручаць сертыфікаты самым актыўным удзельнікам, а самым знаходлівым, эрудыраваным і мэтанакіраваным камандам – дыпломы.
Мы ўпэўнены, што, нягледзячы на дыстанцыйную форму правядзення, кожны ўдзельнік правёў час з асалодай і карысцю, змог прааналізаваць свае здольнасці і лепш пазнаць сваё "Я”, адчуць атмасферу сапраўдных прафесій для таго, каб правільна зрабіць выбар у будучым. Жадаем вам поспехаў, новых крэатыўных ідэй і творчых натхненняў. Няхай лагер стане для вас першай ступенькай у прафесійнае будучае.
 

Кацярына Сазановіч, бібліятэкар ГрАІРА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.