Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

«Школа Актыўнага Грамадзяніна - размова без межаў»

Дата: 25 марта 2021 в 19:00, Обновлено 25 марта 2021 в 19:02
100 просмотров

25 сакавіка 2021 г.

25 сакавіка 2021 г. Школа Актыўнага Грамадзяніна адчыніла свае дзверы для вучняў 8-11 класаў Азёрской сярэдняй школы. Тэма адзінага дня інфармавання - «Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы".

У якасці запрошанага госця ў мерапрыемстве прыняў удзел Касіцкі Пётр Ігаравіч, першы сакратар Гродзенскага гарадскога камітэта ГА «БРСМ» і, дарэчы, выпускнік Азёрской сярэдняй школы 2005 года.

Мадэратарам мерапрыемства выступіла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Гораш Святлана Аркадзьеўна.

У фокусе абмеркавання былі пытанні гістарычных і культурных сувязяў Расіі і Беларусі, мірнага і дэмакратычнага развіцця, моладзевай палітыкі, творчага патэнцыялу моладзі, патрыятычнага выхавання.

Старшакласнікі задалі госцю шэраг пытанняў, на якія атрымалі кампетэнтныя адказы. Тэматыка пытанняў была самая разнастайная. Навучэнцы цікавіліся абліччам сучаснага члена ГА «БРСМ», актуальнымі формамі работы з моладдзю, сумеснымі моладзевымі праектамі з іншымі краінамі.

<pre style="text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> Пётр Ігаравіч - удзельнік VI Усебеларускага народнага сходу, які праходзіў ў лютым 2021 г. у г. Мінску. Таму старшакласнікі цікавіліся пытаннямі адносна моладзевай палітыкі, якія разглядаліся на сходзе.</pre> <pre style="text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> На заканчэнне сустрэчы Пётр Ігаравіч падзякаваў рабятам за дыялог, адзначыў добразычлівую атмасферу сустрэчы.</pre> <pre style="text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> І, вядома ж, сэлфі на памяць з госцем, якое стала традыцыйным у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна».</pre>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.