-
- Современный урок
- Анализ урока
- Мониторинг профессионального роста педагогов
- Дистанционный семинар-практикум учителей немецкого языка
- Самообразование
- Нормативная правовая документация к 2022/2023 учебному году
- Квалификационный экзамен
- Библиотека онлайн-ресурсов
- Дистанционный семинар-практикум по музыке, ИЗО, ГПД
- Дыстанцыйны семінар па беларускай мове
-
-
- Профилактика терроризма и экстремизма
- Правила дорожного движения
- Профилактика преступлений в сфере информационных технологий
- Стоп, травматизм!
- Профилактика травмирования на объектах железнодорожного транспорта
- Противодействие торговле людьми
- Предупреждение сексуального насилия
- Республиканская пожарно-профилактическая акция "За безопасность вместе"
- Уголок ОСВОДа
- Энергосбережение и правила безопасной эксплуатации электроприборов.Электробезопасность
- МЧС информирует...
-
- Приём в 1 класс
- Родительский университет
- Советы педагога социального и педагога-психолога
- Советы дефектолога
- Оздоровление
- Питание
- Родительский комитет
- Родительское собрание
- "Родительский контроль" от byfly
- Форум для обсуждения актуальных проблем воспитания
- Гендерное воспитание
- Группа продлённого дня
- Деловой стиль одежды
- Платные образовательные услуги
-
- Информация абитуриенту
- Экзамены
- Правила внутреннего трудового распорядка для обучающихся
- Безопасная экология
- Школа Активного Гражданина. Анонс дня информирования (5-7 классы)
- Школа Активного Гражданина. Итоги единого дня информирования (5-7 классы)
- Финансовая грамотность
- Школа Активного Гражданина. Анонс дня информирования (8-11 классы)
- Школа Активного Гражданина. Итоги единого дня информирования (8-11 классы)
- Советы педагога социального и педагога-психолога
- Централизованный экзамен
- Олимпиады
- Электронный учебник
- Правовая страничка
- Школьная гигиена
- Расписание уроков, факультативных занятий
- Обязанности дежурного класса
- Конкурсы
-
- Нормативные правовые документы по обеспечению деятельности попечительского совета
- Состав попечительского совета
- План работы попечительского совета
- Телефоны, по которым можно обращаться в случае принудительного сбора денежных средств и других нарушений в работе попечительского совета
- Банковские реквизиты для добровольных перечислений, взносов
- Отчет попечительского совета о деятельности и использовании имущества, в том числе и денежных средств
-
- Опорная инновационная площадка на время реализации инновационного проекта "Внедрение модели формирования и развития коммуникативной компетентности обучающихся в системе взаимодействия учреждений образования и детских, молодёжных общественных объединений"
- Районный проект «Год мира и созидания: патриотизм в действии»
- Воспитательная работа в учреждении образования
- Нормативное правовое обеспечение
- План идеологической и воспитательной работы
- Анонс мероприятий
- Школьное самоуправление "Озерский школьный союз"
- Единый день информирования
- Объединения по интересам
- Методическое объединение по воспитательной и идеологической работе
- Наши достижения - 2023
- Экскурсионная работа
- На крылах дабра і міласэрнасці
Да 135-годдзя Змітрака Бядулі
Самуіл Яфімавіч Плаўнік пісаў пад некалькімі псеўданімамі, напрыклад, Ясакар, Сымон Пустэльнік, Ярыла Чырвоны, аднак у свядомасць чытачоў і ў гісторыю беларускай літаратуры ён увайшоў як Змітрок Бядуля.
Нарадзіўся пісьменнік 23 красавіка 1886 года ў вёсцы Пасадзец (цяпер Лагойскі раён Мінскай вобласці) у небагатай яўрэйскай сям’і. Бацька быў арандатарам, маці – швайчай, дзед – кавалём і меднікам. Вучыўся Самуіл спачатку ў пачатковай яўрэйскай школе, затым у школе рабінаў, якую, аднак, не закончыў з-за вольналюбівага характару. Пры гэтым ведаў некалькі моў: іўрыт і ідыш, беларускую, рускую, нямецкую і крыху польскую.
З дзіцячых гадоў захапляўся музыкай (як і бацька граў на скрыпцы) і чытаннем (кнігі здабываў дзе толькі мог). Таму натуральна, што сам пачаў пісаць. Першыя спробы пяра былі яшчэ ў дзяцінстве – вершы на старажытнаяўрэйскай мове. Пасля і на рускай. Затым пачалі пісацца творы па-беларуску.
У 1910 годзе ў газеце «Наша ніва» быў надрукаваны верш у прозе «Начлежнікі пяюць». З гэтага моманту талент пісьменніка набірае сілу, увасабленнем чаго стаў зборнік лірычных мініяцюр-імпрэсій «Абразкі», які быў выдадзены ў 1913 годзе ў Пецярбургу. Творы гэтыя захапляюць напеўным ладам мовы, яркай метафарычнасцю, асацыятыўнай вобразнасцю, пачуццёвасцю. У хуткім часе пасля лірычных мініяцюр Змітрок Бядуля звяртаецца да сюжэтных апавяданняў, у якіх малюе драматычны лёс абяздоленых людзей, пратэстуе супраць сацыяльнай несправядлівасці, скіроўваючы ўвагу на ўнутраны стан чалавека, які перажывае крытычныя хвіліны свайго жыцця (напрыклад, апавяданні «Пяць лыжак заціркі», «На Каляды к сыну»). Прывабліваюць чытача і разнастайныя па тэматыцы паэтычныя творы не толькі сацыяльна-грамадскага зместу, але і вершы-настроі, вершы-імпрэзы аб прыродзе, паэзіі, каханні, звернутыя да душы і сэрца чалавека. Варта, скажам, прыгадаць цудоўны ўзор беларускай інтымнай лірыкі «Дазволь цябе кахаць…».
У 1920–1930 гады з-пад пяра Змітрака Бядулі выйшлі кнігі паэзіі «Пад родным небам», «Буралом», зборнікі апавяданняў «На зачараваных гонях», «Танзілія», «Незвычайныя гісторыі», аповесці «Салавей» і «У дрымучых лясах», аповесць-казка «Сярэбраная табакерка», раман «Язэп Крушынскі» і іншыя творы для дарослых і дзяцей. Плёнам пісьменніка сталі і пераклады з ідыша на беларускую мову твораў Шолам-Алейхема, С. Годынэра, Сары Каган.
Змітрок Бядуля вядомы таксама як таленавіты літаратурны і тэатральны крытык і публіцыст, які шмат увагі ўдзяляў прыгажосці як аснове літаратуры і мастацтва, клапаціўся пра развіццё беларускай культуры, захаванне лепшых народных традыцый.
Памёр Самуіл Яфімавіч Плаўнік 3 лістапада 1941 года па дарозе ў эвакуацыю і пахаваны ва Уральску ў Казахстане.
Выхадзец з яўрэйскага асяроддзя, Змітрок Бядуля стаў яскравай асобай у беларускай нацыянальнай літаратуры. Яго творы, прасякнутыя спачуваннем да ўсяго жывога, прыгажосцю і дабром, гадуюць душу чытача.
НІА
Телефоны: (80152) 66-71-15, (80152) 66-71-13, (80152) 66-71-44, (80152) 66-71-50, (80152) 66-71-97, (80152) 66-71-21, (80152) 66-71-16
Email: ozery@grodno-region.by