-
- Современный урок
- Анализ урока
- Мониторинг профессионального роста педагогов
- Дистанционный семинар-практикум учителей немецкого языка
- Самообразование
- Нормативная правовая документация к 2022/2023 учебному году
- Квалификационный экзамен
- Библиотека онлайн-ресурсов
- Дистанционный семинар-практикум по музыке, ИЗО, ГПД
- Дыстанцыйны семінар па беларускай мове
-
-
- Профилактика терроризма и экстремизма
- Правила дорожного движения
- Профилактика преступлений в сфере информационных технологий
- Стоп, травматизм!
- Профилактика травмирования на объектах железнодорожного транспорта
- Противодействие торговле людьми
- Предупреждение сексуального насилия
- Республиканская пожарно-профилактическая акция "За безопасность вместе"
- Уголок ОСВОДа
- Энергосбережение и правила безопасной эксплуатации электроприборов.Электробезопасность
- МЧС информирует...
-
- Приём в 1 класс
- Родительский университет
- Советы педагога социального и педагога-психолога
- Советы дефектолога
- Оздоровление
- Питание
- Родительский комитет
- Родительское собрание
- "Родительский контроль" от byfly
- Форум для обсуждения актуальных проблем воспитания
- Гендерное воспитание
- Группа продлённого дня
- Деловой стиль одежды
- Платные образовательные услуги
-
- Информация абитуриенту
- Экзамены
- Правила внутреннего трудового распорядка для обучающихся
- Безопасная экология
- Школа Активного Гражданина. Анонс дня информирования (5-7 классы)
- Школа Активного Гражданина. Итоги единого дня информирования (5-7 классы)
- Финансовая грамотность
- Школа Активного Гражданина. Анонс дня информирования (8-11 классы)
- Школа Активного Гражданина. Итоги единого дня информирования (8-11 классы)
- Советы педагога социального и педагога-психолога
- Централизованный экзамен
- Олимпиады
- Электронный учебник
- Правовая страничка
- Школьная гигиена
- Расписание уроков, факультативных занятий
- Обязанности дежурного класса
- Конкурсы
-
- Нормативные правовые документы по обеспечению деятельности попечительского совета
- Состав попечительского совета
- План работы попечительского совета
- Телефоны, по которым можно обращаться в случае принудительного сбора денежных средств и других нарушений в работе попечительского совета
- Банковские реквизиты для добровольных перечислений, взносов
- Отчет попечительского совета о деятельности и использовании имущества, в том числе и денежных средств
-
- Опорная инновационная площадка на время реализации инновационного проекта "Внедрение модели формирования и развития коммуникативной компетентности обучающихся в системе взаимодействия учреждений образования и детских, молодёжных общественных объединений"
- Районный проект «Год мира и созидания: патриотизм в действии»
- Воспитательная работа в учреждении образования
- Нормативное правовое обеспечение
- План идеологической и воспитательной работы
- Анонс мероприятий
- Школьное самоуправление "Озерский школьный союз"
- Единый день информирования
- Объединения по интересам
- Методическое объединение по воспитательной и идеологической работе
- Наши достижения - 2023
- Экскурсионная работа
- На крылах дабра і міласэрнасці
«Думаць усюды аб народзе, родны край усюды сніць»: да 145-годдзя з дня нараджэння Цёткі (Алаізы Пашкевіч)
У гісторыі беларускай літаратуры і нацыянальна-вызваленчага руху пачатку ХХ стагоддзя імя Алаізы Пашкевіч, найбольш вядомай як Цётка, займае пачэснае месца. Пісьменніца, публіцыстка, грамадскі дзеяч, даследчыца народнага тэатра і фальклору, настаўніца і сястра міласэрнасці, яна самаахвярна жыла на карысць людзей і роднага краю.
Нарадзілася Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч 3 (15 па новым стылі) ліпеня 1876 года ў фальварку Пешчын (зараз Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці) у шляхецкай сям’і. Пасля заканчэння Віленскага прыватнага сямікласнага вучылішча В. Прозаравай працавала вясковай настаўніцай, затым працягнула вучобу ў Пецярбургу, дзе экстэрнам здала экзамены за поўны курс Аляксандраўскай жаночай гімназіі і была слухачкай вышэйшых адукацыйных курсаў П. Лесгафта. Аднак з-за стану здароўя не змагла завяршыць навучанне і вярнулася ў Вільню. Тут Цётка ўладкоўваецца на працу фельчаркай у Нова-Віленскай бальніцы і актыўна ўключаецца ў грамадска-палітычнае жыццё, прапагандуючы ідэі сацыяльна-нацыянальнага вызвалення, прымаючы ў тым ліку ўдзел у выданні першай беларускай газеты «Наша доля».
Асцерагаючыся праследу паліцыі з-за палітычных поглядаў, у 1905 годзе Алаіза Пашкевіч пакідае межы Расійскай імперыі. Падчас эміграцыі жыве ў Галіцыі і Кракаве, становіцца вольнай слухачкай Львоўскага і Ягелонскага ўніверсітэтаў. Акрамя вучэбных заняткаў, Цётка шмат часу праводзіць у бібліятэках, вывучаючы беларускі фальклор і гісторыю роднай зямлі. Яна марыць наладзіць выданне папулярных кніг для сваіх землякоў-беларусаў. Аднак з-за хваробы на сухоты многае з задуманага не атрымалася ажыццявіць.
У 1911 годзе Алаіза Сцяпанаўна выходзіць замуж за літоўскага інжынера Сцяпонаса Кайрыса. Змена прозвішча дае магчымасць вярнуцца на радзіму і зноў уключыцца ў грамадскую i літаратурную дзейнасць.
Свае літаратурныя творы Алаіза Пашкевіч падпісвала не толькі як Цётка, але і як Мацей Крапіўка, Гаўрыла з-пад Полацка, Тымчасовы і іншымі псеўданімамі. Яе пяру належаць два паэтычныя зборнікі – «Скрыпка беларуская» і «Хрэст на свабоду» (былі надрукаваны ў 1906 годзе), прасякнутыя адраджэнскімі і змагарскімі матывамі і пафасам. А такія вершы, як «Мора», «Хрэст на свабоду», «Пад штандарам», нават распаўсюджваліся сярод рэвалюцыйна настроеных мас як лістоўкі. Значнае месца ў творчай спадчыне пісьменніцы займаюць апавяданні (напрыклад, «Зялёнка», «Прысяга над крывавымі разорамі», «Міхаська»), падарожныя нарысы («3 дарогі», «Успаміны з паездкі ў Фінляндыю»), публіцыстычныя артыкулы («Шануйце роднае слова!», «Як нам вучыцца», «Аб душы маладзёжы» і інш.)
Стаяла Цётка і каля вытокаў нацыянальнай пачатковай адукацыі. Яна – аўтарка першых беларускіх падручнікаў «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання», «Першае чытанне для дзетак беларусаў» і «Гасцінец для малых дзяцей». У 1914 годзе Алаіза Пашкевіч рэдагавала літаратурна-мастацкі і навукова-папулярны часопіс «Лучынка». Гэтае выданне адрасавалася беларускай моладзі і прапагандавала ідэі асветы на роднай мове, самаадукацыі, духоўнага і нацыянальна-патрыятычнага выхавання. Шмат намаганняў прыкладала пісьменніца для арганізацыі настаўніцкіх курсаў і беларускіх школ.
Падчас Першай сусветнай вайны Алаіза Сцяпанаўна дапамагала ў стварэнні прытулкаў для бежанцаў, працавала сястрой міласэрнасці. Даглядаючы цяжкахворых, сама не ўбераглася ад тыфу і памерла 5 лютага 1916 года. Пахавана пісьменніца ў вёсцы Стары Двор каля Ліды.
Цётка – яскравы ўзор жанчыны дзеяння, патрыёткі і альтруісткі. Уся яе грамадска-творчая дзейнасць была прасякнута апантанай любоўю да Бацькаўшчыны і імкненнем выснаваць шчаслівы лёс для беларусаў.
НІА
Телефоны: (80152) 66-71-15, (80152) 66-71-13, (80152) 66-71-44, (80152) 66-71-50, (80152) 66-71-97, (80152) 66-71-21, (80152) 66-71-16
Email: ozery@grodno-region.by