Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт святкуе сваё стагоддзе

Дата: 28 октября 2021 в 10:45
121 просмотр

Вядучай установе вышэйшай адукацыі нашай краіны – Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту – спаўняецца 100 гадоў.

Афіцыйнай датай пачатку дзейнасці БДУ лічыцца 30 кастрычніка 1921 года, калі адбыўся Акт адкрыцця Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Лекцыйныя заняткі пачаліся на наступны дзень. Студэнты мелі магчымасць навучацца на трох факультэтах: медыцынскім, грамадскіх навук і рабочым. Першым рэктарам з’яўляўся вядомы гісторык Уладзімір Іванавіч Пічэта.

Зараз Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт – гэта 26 факультэтаў, навучальных інстытутаў і адукацыйных устаноў, чатыры навукова-даследчыя інстытуты, 191 кафедра, 46 студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый, 41 навукова-даследчая лабараторыя, два навуковыя цэнтры, адзін стартап-цэнтр, 6 унітарных прадпрыемстваў, тры вучэбна-вопытныя станцыі, чатыры музеі, адзін навукова-тэхналагічны парк.

У БДУ навучаецца каля 30 000 студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, дактарантаў і працуе больш за 3 500 выкладчыкаў, з якіх больш за 210 дактароў навук і прафесараў, 1 000 кандыдатаў навук, а таксама 11 членаў-карэспандэнтаў, 8 акадэмікаў НАН Беларусі.

За стагоддзе сваёй дзейнасці Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт падрыхтаваў больш за 185 000 спецыялістаў, 4 700 кандыдатаў навук, 700 дактароў навук, больш за 15 000 замежных спецыялістаў, магістрантаў, аспірантаў. У ліку выпускнікоў – вядомыя вучоныя, акадэмікі, прафесары, лаўрэаты дзяржпрэмій, менеджары вышэйшага звяна буйных кампаній. Са сцен праслаўленай навучальнай установы выйшлі народныя паэты, заслужаныя дзеячы, прызёры Алімпійскіх гульняў.

Згодна з сусветнымі рэйтынгамі, БДУ ўваходзіць у 1 % найлепшых універсітэтаў свету, а таксама прадстаўлены ў 10 глабальных і 7 прадметных рэйтынгах, з якіх галоўны – «вялікая тройка» рэйтынгаў. У QS БДУ займае 295-е месца, U.S.News – 367-е, у прадметным Шанхайскім рэйтынгу БДУ з’яўляецца адзінай беларускай ВНУ, якая размяшчаецца ў дыяпазоне 201–300. Электронная бібліятэка БДУ ўваходзіць у тройку найлепшых універсітэцкіх рэпазіторыяў у свеце.

Асаблівае месца Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт займае ў сістэме навуковых арганізацый нашай краіны. Найбольш важнымі напрамкамі навуковых даследаванняў з'яўляюцца фармацэўтыка, хімія, біялогія, радыёэлектроніка, ветэрынарыя, вялікая ўвага надаецца развіццю касмічных даследаванняў. Дарэчы, БДУ стаў першай і пакуль адзінай установай вышэйшай адукацыі, дзе студэнты і супрацоўнікі факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій стварылі ўніверсітэцкі нанаспадарожнік BSUSat-1. Ён паспяхова запушчаны 29  кастрычніка 2018 года. Цяпер у БДУ створаны BSUSat-2. Яго запуск запланаваны на 2022 год.

3 25 кастрычніка 2021 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце праходзіць юбілейны тыдзень. На ўсіх факультэтах установы ладзяцца пашыраныя пасяджэнні саветаў. У мерапрыемствах удзельнічаюць кіраўніцтва, загадчыкі кафедр, ветэраны працы і супрацоўнікі падраздзяленняў. З нагоды юбілею супрацоўнікі факультэтаў атрымаюць узнагароды БДУ, профільных міністэрстваў і ведамстваў: граматы, ганаровыя граматы, падзячныя пісьмы ўніверсітэта і рэктара, а таксама нагрудныя знакі «100 гадоў БДУ».

Стагоддзе БДУ ўнесена ў спіс памятных дат ЮНЕСКА, што надае мерапрыемству міжнародны статус, пацвярджае значны ўклад універсітэта ў развіццё сусветнай адукацыі і навукі.

НІА
(выкарыстаны матэрыялы сайта 
http://www.bsu.by)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.