Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

«Слова – багацце»

Дата: 1 декабря 2021 в 21:00
151 просмотр

З 24 лістапада 2021 года па 2 студзеня 2022 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ладзіцца юбілейная выстава «Слова – багацце», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння С. Х. Александровіча.

Выдатны беларускі літаратуразнавец, знакаміты крытык, пісьменнік, краязнавец, педагог Сцяпан Хусейнавіч Александровіч (1921–1986) займае адметнае месца ў гісторыі беларускай культуры і літаратуры.

Ён паказаў складаны лёс нацыянальнага друкаванага слова, адкрываў малавядомыя імёны ў беларускай літаратуры, даследаваў забытыя факты і старонкі яе гісторыі. С. Александровіч, развіваючы жанры пісьменніцкай біяграфіі, стварыў літаратурныя партрэты беларускіх пісьменнікаў П. Багрыма, Ф. Савіча, Ф. Багушэвіча, К. Каганца, Я. Купалы, Цёткі, З. Бядулі, К. Чорнага, Ц. Гартнага, А. Гурло і інш. Даследаваў жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны, сувязь з Беларуссю і беларускай культурай А. Міцкевіча, Т. Шаўчэнкі, Я. Райніса.

Вынікі яго даследчай дзейнасці прадстаўлены ў кнігах нарысаў «Незабыўнымі сцежкамі», «Па слядах паэтычнай легенды», «Тут зямля такая», зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Гісторыя і сучаснасць», дакументальна-мастацкія творы пра Я. Коласа «Ад роднае зямлі... », «На шырокі прастор», «Крыжавыя дарогі», манаграфія «Пуцявіны роднага слова: праблемы развіцця беларускай літаратуры і друку другой паловы XIX – пачатку XX стагоддзя», аповесць «Далёкія зарніцы» пра гераізм народа ў Вялікую Айчынную вайну.

Выстава распавядае пра жыццёвы і творчы лёс даследчыка, дэманструе яго нястомную працу на ніве ўзбагачэння беларускай культуры.

НІА
паводле сайта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.