Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мястэчкi i вёскi Беларусi. Падарожжа з Жыгамонтам

Дата: 18 января 2022 в 18:27
134 просмотра

У 2021 годзе ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» пабычыла свет кніга «Мястэчкi i вёскi Беларусi. Падарожжа з Жыгамонтам». Выданне прысвечана населеным пунктам, якія пакінулі свой след у беларускай гісторыі і да нашых часоў захавалі цікавыя сведчанні мінуўшчыны – помнікі, збудаванні, паданні.

«У камянёў доўгая памяць», – гаворыць даўнейшая прымаўка. Кіруючыся гэтым дэвізам, Юрый Жыгамонт, аўтар і вядучы папулярнай тэлевізійнай перадачы «Падарожжы дылетанта», выпраўляецца ў нічым не выбітныя, на першы погляд, беларускія вёсачкі і ў кожнай знаходзіць багатую на падзеі гісторыю і адметны след людзей, якія ўладкоўвалі і абаранялі гэтую зямлю, будавалі і разбуралі мясцовыя замкі і храмы, кахалі і ненавідзелі, марылі і стваралі.

У нататніку «дылетанта» знайшлося месца і для адметных казак і паданняў, звязаных з паходжаннем пэўных вёсак і мястэчак у Аршанскім, Барысаўскім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Лідскім, Ляхавіцкім, Пастаўскім, Івацэвіцкім, Карэліцкім, Міёрскім і іншых раёнах, куды сапраўды цікаўны падарожнік цяпер абавязкова пажадае завітаць.

Сярод такіх вёсак і мястэчак: Бяльмонты, Барань, Бусяж, Варонча, Вішнявец, Гайцюнішкі, Гудагай, Друя, Дрысвяты, Жырмуны, Ідолта, Лынтупы, Мсцібава, Шарашова і іншыя.

Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў.

НІА
па матэрыялах сайта 
http://www.bel-en.by

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.