Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пуцявінамі беларускага пісьменства

Дата: 7 марта 2022 в 09:41
153 просмотра

Рэдакцыя часопіса «Роднае слова» і філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашаюць вучняў Х–ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі да ўдзелу ў конкурсе эсэ «Пуцявінамі беларускага пісьменства», прысвечаным Году гістарычнай памяці.

Мерапрыемства скіравана на папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, прафесійнае самавызначэнне і развіццё творчых здольнасцей школьнікаў.

Конкурс ладзіцца з 1 лютага да 8 красавіка 2022 года ў завочна-вочным фармаце.

Для ўдзелу прымаюцца аповеды:

  • пра знакавыя помнікі старажытнага беларускага пісьменства;
  • пра ўражанні ад знаёмства з жыццём і дзейнасцю беларускіх першадрукароў і асветнікаў, аўтараў першых выданняў паэзіі і прозы ХІХ– пачатку ХХ ст.;
  • пра сустрэчы з пісьменнікамі-землякамі;
  • пра наведванне выстаў і кніжных экспазіцый і інш.

Тэрмін прыёму эсэ: з 1 лютага да 31 сакавіка 2022 года.

Падвядзенне вынікаў адбудзецца 8 красавіка 2022 года на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Мінск, вул. К. Маркса, 31). Канкурсанты змогуць паўдзельнічаць у вочным трэнінгу па беларускай мове і літаратуры, віктарыне «Філалогія і Я» і атрымаюць сертыфікаты.

Аўтары найлепшых прац і пераможцы віктарыны «Філалогія і Я» будуць адзначаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі арганізатараў.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе і эсэ дасылаюцца на электронны адрас: konkurs@rod-slova.by

Больш падрабязна з умовамі правядзення конкурсу можна азнаёміцца ў палажэнні на сайце часопіса «Роднае слова» па спасылцы: https://rod-slova.by/konkurs.

Запрашаем юных знаўцаў беларускага слова да ўдзелу!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.