Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Запрашаем да ўдзелу ў адкрытым дыстанцыйным культурна-асветніцкім марафоне «Час вымяраецца памяццю»

Дата: 3 мая 2022 в 17:21
117 просмотров

Працягваецца прыём работ на адкрыты дыстанцыйны культурна-асветніцкі марафон «Час вымяраецца памяццю», прысвечаны Году гістарычнай памяці. Вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўсе жадаючыя маюць магчымасць прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала гісторыка-культурную спадчыну свайго роднага кутка, мясцовасці, рэгіёна.

Нагадваем намінацыі марафону:

  • «Шляхам гісторыі» – віртуальны альбом электронных або аўдыявізуальных даведнікаў, пуцевадзіцеляў па славутых мясцінах, гістарычных маршрутах, музеях; тапаграфічных схем (карт) з пазначанымі гісторыка-культурнымі аб’ектамі і іх апісаннем; фота-, відэарэпартажаў аб падарожжы.
  • «Гістарычны хранограф» – прадстаўленне культурных падзей, фактаў, дат, звязаных з рэгіёнам (нарысы, замалёўкі, эсэ, апавяданні, іншыя літаратурна-мастацкія, публіцыстычныя тэксты; мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, відэаматэрыялы; творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры, дызайну і г. д.).
  • «Гістарычная прастора» – віртуальны альбом праектаў ці асобных прапаноў па добраўпарадкаванні прыродных і гісторыка-культурных аб’ектаў, фота-, відэасправаздачы з апісаннем самога аб’екта ці наладжанай акцыі.
  • «Гісторыя ў асобах» – знаёмства з самабытнай асобай (калектывам) (эсэ, нататкі, сачыненні, уражанні, вершы, апавяданні іншыя літаратурна-мастацкія, публіцыстычныя тэксты; мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, відэаматэрыялы).
  • «Наша Спадчына» – віртуальны альбом фальклорна-этнаграфічных твораў, якія адлюстроўваюць жыццё, каштоўнасці, побыт беларускага народа (песні, прыпеўкі, паданні, казкі, танцы, абрады і інш.); фларыстычных работ (букетаў, кампазіцый, пано, калажаў) з разнастайных прыродных матэрыялаў (кветак, лісця, траў, ягад, пладоў, арэхаў і інш.), пры жаданні праекты могуць быць праілюстраваны цытатамі з літаратурных твораў; вырабаў беларускіх рамёстваў, якія дэманструюць непаўторнасць традыцыйнай нацыянальнай культуры (вырабы з саломкі і тканіны, цацкі, ганчарнае мастацтва, роспіс, разьба па дрэве, беларускі народны касцюм і інш.); твораў выяўленчага мастацтва (скульптура, жывапіс, графіка, фотамастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і інш.). 

У кожнай намінацыі прымаюцца асобныя работы або тэматычныя цыклы, выкананыя ў розных тэхніках і пераведзеныя ў электронны фармат, а таксама матэрыялы, створаныя сродкамі сучасных інфармацыйна-камунікацыйных (ці медыя-) тэхналогій.

Тэрмін правядзення марафону: люты – кастрычнік 2022 года.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна падаць заяўку па ўстаноўленай форме і накіраваць разам з ёй творчую работу і рэкамендацыю з установы адукацыі на электронны адрас: adumetod@adu.by з абавязковай пазнакай у тэме пісьма «Адкрыты дыстанцыйны культурна-асветніцкі марафон „Час вымяраецца памяццю“». Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства работы і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства. Заяўкі, аформленыя не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланыя несвоечасова, разглядацца не будуць.

Упраўленне дыстанцыйных
адукацыйных паслуг НІА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.