Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Маладзёжная патрыятычная акцыя «Цягнік Памяці»

Дата: 8 июля 2022 в 10:25
92 просмотра

У межах правядзення IX Форуму рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы адбылася маладзёжная патрыятычная акцыя «Цягнік Памяці». Праект стартаваў 21 чэрвеня ў Брэсце, а фінішаваў у Мінску 3 ліпеня. За два тыдні школьнікі пабывалі ў 15 гарадах Саюзнай дзяржавы.

Пасажырамі міжнароднага праекта сталі 200 дзесяцікласнікаў – па 100 ад кожнай краіны. Гэта выдатнікі вучобы, удзельнікі алімпійскага руху, даследчыцкай дзейнасці, разнастайных конкурсаў, акцый.

Унікальны сучасны цягнік – аўтаномны дом на колах з санітарнымі вагонамі, рэстаранамі, двухпавярховымі спальнымі вагонамі – уначы перамяшчаўся ад горада да горада, а днём стаяў на пероне вакзала ў чаканні дзяцей, якія ў гэты час выязджалі на экскурсіі і сустрэчы, наведванне музеяў, рэканструкцый гістарычных падзей. У нашай краіне гэта Брэсцкая крэпасць, Буйніцкае поле, Лінія Сталіна і іншыя. У Расіі – Піскароўскія могілкі, мемарыял Ржэў. У Брэсце вучні ўбачылі рэканструкцыю бою 22 чэрвеня 1941 года.

Для ўдзельнікаў праекта распрацавана спецыяльная сімволіка і экіпіроўка. Пул з 10 журналістаў – па пяць з кожнай краіны – знаходзіўся ў цягніку і асвятляў праект.

НІА

Падрабязней: https://www.belta.by

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.