-
- Современный урок
- Анализ урока
- Мониторинг профессионального роста педагогов
- Дистанционный семинар-практикум учителей немецкого языка
- Самообразование
- Нормативная правовая документация к 2022/2023 учебному году
- Квалификационный экзамен
- Библиотека онлайн-ресурсов
- Дистанционный семинар-практикум по музыке, ИЗО, ГПД
- Дыстанцыйны семінар па беларускай мове
-
-
- Профилактика терроризма и экстремизма
- Правила дорожного движения
- Профилактика преступлений в сфере информационных технологий
- Стоп, травматизм!
- Профилактика травмирования на объектах железнодорожного транспорта
- Противодействие торговле людьми
- Предупреждение сексуального насилия
- Республиканская пожарно-профилактическая акция "За безопасность вместе"
- Уголок ОСВОДа
- Энергосбережение и правила безопасной эксплуатации электроприборов.Электробезопасность
- МЧС информирует...
-
- Приём в 1 класс
- Родительский университет
- Советы педагога социального и педагога-психолога
- Советы дефектолога
- Оздоровление
- Питание
- Родительский комитет
- Родительское собрание
- "Родительский контроль" от byfly
- Форум для обсуждения актуальных проблем воспитания
- Гендерное воспитание
- Группа продлённого дня
- Деловой стиль одежды
- Платные образовательные услуги
-
- Информация абитуриенту
- Экзамены
- Правила внутреннего трудового распорядка для обучающихся
- Безопасная экология
- Школа Активного Гражданина. Анонс дня информирования (5-7 классы)
- Школа Активного Гражданина. Итоги единого дня информирования (5-7 классы)
- Финансовая грамотность
- Школа Активного Гражданина. Анонс дня информирования (8-11 классы)
- Школа Активного Гражданина. Итоги единого дня информирования (8-11 классы)
- Советы педагога социального и педагога-психолога
- Централизованный экзамен
- Олимпиады
- Электронный учебник
- Правовая страничка
- Школьная гигиена
- Расписание уроков, факультативных занятий
- Обязанности дежурного класса
- Конкурсы
-
- Нормативные правовые документы по обеспечению деятельности попечительского совета
- Состав попечительского совета
- План работы попечительского совета
- Телефоны, по которым можно обращаться в случае принудительного сбора денежных средств и других нарушений в работе попечительского совета
- Банковские реквизиты для добровольных перечислений, взносов
- Отчет попечительского совета о деятельности и использовании имущества, в том числе и денежных средств
-
- Опорная инновационная площадка на время реализации инновационного проекта "Внедрение модели формирования и развития коммуникативной компетентности обучающихся в системе взаимодействия учреждений образования и детских, молодёжных общественных объединений"
- Районный проект «Год мира и созидания: патриотизм в действии»
- Воспитательная работа в учреждении образования
- Нормативное правовое обеспечение
- План идеологической и воспитательной работы
- Анонс мероприятий
- Школьное самоуправление "Озерский школьный союз"
- Единый день информирования
- Объединения по интересам
- Методическое объединение по воспитательной и идеологической работе
- Наши достижения - 2023
- Экскурсионная работа
- На крылах дабра і міласэрнасці
«У азёрнай старонцы маёй…» (да 110-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка)
Сёлета споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Максіма Танка. Яго імя – адно з самых яркіх у гісторыі беларускай літаратуры. Паэт-патрыёт, паэт-сатырык, паэт-філосаф, паэт-наватар… А ў жыцці – сціплы чалавек, які не любіў гучных слоў і бляску пражэктараў.
Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. А галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, – Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова.
Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко) нарадзіўся 17 верасня 1912 года ў вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Фармiраванне будучага выдатнага паэта праходзiла ва ўмовах бурных, складаных i супярэчлiвых падзей Першай сусветнай вайны. У 1914 годзе сям’я Яўгена была змушаная выехаць у эвакуацыю і пэўны час жыла ў Маскве. Там Яўген Скурко пайшоў у школу, там прачытаў свае першыя кнігі.
Восень 1926 года прывяла Яўгена Скурко ў Вілейку, дзе паступіў у 3 клас рускай прыватнай гімназіі і вучыўся даволі паспяхова. Менавіта там з’явілася любоў да літаратуры. Там жа ён і зрабіў сваю першую літаратурную спробу, пераказваючы ў вершаванай форме легенду пра Шкленікоўскае возера. Але ўжо восенню 1928 года Яўген пераехаў у Радашковічы, дзе ён працягваў спасцігаць вучнёўства з прычыны закрыцця Вілейскай гімназіі польскімі ўладамі.
Малады М. Танк працаваў iнструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусi, у легальных i падпольных вiленскiх перыёдыках, вёў актыўную грамадска-патрыятычную i культурна-асветную дзейнасць. З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе Максім Танк зноў вярнуўся на Вілейшчыну. Ён працуе ў сектары нацыянальных школ Вілейскага абласнога аддзела народнай асветы, а таксама ў аддзеле культуры ў абласной газеце «Вілейская праўда».
Пiсаць вершы ён пачаў у другой палове 20-х гадоў, будучы гімназiстам. Першы верш – «Заштрайкавалi гіганты-комiны» – пад псеўданiмам Максiм Танк быў апублiкаваны ў газеце-аднадзёнцы «Беларускае жыццё» 7 красавiка 1932 года.
У 1935 годзе Максім Танк у Вільні пачаў пісаць паэму «Нарач». З-за цэнзуры цалкам твор надрукаваць было не магчыма. Толькі ў 1940 годзе паэту ўдалося цалкам узнавіць тэкст паэмы.
У 1936 годзе выходзiць першы зборнiк вершаў М. Танка «На этапах», у 1937 – другi зборнiк «Журавiнавы цвет» i асобным выданнем паэма «Нарач», у 1938 – трэцi зборнiк «Пад мачтай». Паэт апынуўся ў цэнтры лiтаратурна-мастацкага жыцця ў 3аходняй Беларусi. Пра яго загаварылi ў друку, яго творы i кнiгi сталi прадметам шырокага i зацiкаўленага абмеркавання, лiтаратурна-творчых дыскусiй.
Творчасць М. Танка 30-х гадоў вызначалася маштабнасцю гiстарычнага мыслення, шырынёй духоўна-мастацкiх даляглядаў аўтара. Вялiкую папулярнасць у чытача набылi яго вершы «Спатканне», «Песня кулiкоў», «Чорныя скiбы», «Да дня», «Акт першы», «Тры песнi», «Паслухайце, вясна iдзе...», «Раманс», «На пероне» i iншыя. Лiрычны герой паэта прываблiваў паўнакроўнасцю ўспрымання жыцця, натуральнасцю i нязмушанасцю сваiх паводзiн i ўчынкаў, непадробнай чалавечнасцю, цвёрдай верай у народныя першакаштоўнасцi, жыццесцвярджальныя сiлы грамадства. Ён засяродзiўся на пошуках адказаў на самыя балючыя пытаннi часу, на асэнсаваннi актуальных грамадска-патрыятычных i сацыяльных праблем рэчаiснасцi, глыбокiм выяўленнi душэўна-псiхалагічнага свету свайго сучаснiка. Фiласофская лiрыка суседнiчала ў паэта з сатырычнымi творамi, пейзажныя матывы i вобразы перапляталiся з выяўленнем асаблiвасцей iнтымнага свету героя.
З пачаткам вайны ў 1941 годзе Яўген Іванавіч спачатку быў эвакуіраваны ў Саратаўскую вобласць, а затым мабілізаваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. Выконваючы высокую мiсiю гераiчнага змагання за свабоду i незалежнасць роднай Бацькаўшчыны, М. Танк годна прайшоў дарогамi ахвярнага ваеннага лiхалецця, якое з’явiлася своеасаблiвым працягам заходнебеларускага перыяду жыцця i творчасцi паэта. У гады вайны ён працуе ў газеце «За Савецкую Беларусь», агiтплакаце «Раздавiм фашысцкую гадзiну».
Многiя якасцi i асаблiвасцi творчай iндывiдуальнасцi М. Танка раскрылiся ў пасляваенны перыяд духоўна-эстэтычных пошукаў i здабыткаў паэта. Адным з лепшых у беларускай паэзii пасляваеннага дзесяцiгоддзя з’явiўся зборнiк М. Танка «Каб ведалi» (1948), адзначаны Дзяржаўнай прэмiяй СССР. Сваiм зместам i пафасам ён цалкам звернуты ў нядаўняе мiнулае, лiрычны герой кнiгі засяродзiўся на асэнсаваннi драматычных i трагічных старонак Другой сусветнай вайны.
Вершы перыяду творчасцi канца 40-х – першай паловы 50-х гадоў закранула «тэорыя бесканфлiктнасцi i iлюстрацыйнасцi». Але М. Танк бачыў свае недахопы, падкрэслена крытычна ставiўся да зробленага ў гэты час.
З 1948 па 1966 год М. Танк працуе галоўным рэдактарам часопiса «Полымя», з 1966 па 1990 год – першым сакратаром, старшынёй Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. Абiраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947–1971) i СССР (1969–1989), старшынёй Вярхоўнага Савета БССР VI–VII склiканняў (1963–1971), з’яўляецца членам шматлiкiх грамадскiх арганiзацый.
У 60–90-я гады выходзяць лепшыя кнiгi паэта, якiя атрымалi высокую ацэнку крытыкi i лiтаратуразнаўства, усёй грамадска-культурнай супольнасцi: «Мой хлеб надзённы» (1962), «Глыток вады» (1964), «Перапiска з зямлёй» (1967), «Хай будзе святло» (1972), «Дарога, закалыханая жытам» (1976), «Прайсцi праз вернасць» (1979), «За маiм сталом» (1984) i iншыя. Яго мастацкая iндывiдуальнасць дасягае сапраўднага росквiту.
М. Танк спыняе сваю ўвагу, здаецца, на ўсiм багаццi i шматстайнасцi з’яў i працэсаў навакольнай рэчаiснасцi, жыцця на зямлi.
Вялiкая i плённая грамадска-сацыяльная дзейнасць i багатая i шматстайная лiтаратурна-творчая праца М. Танка былi адзначаны прысваеннем яму высокiх званняў.
Памёр Максім Танк 7 жнiўня 1995 года.
Телефоны: (80152) 66-71-15, (80152) 66-71-13, (80152) 66-71-44, (80152) 66-71-50, (80152) 66-71-97, (80152) 66-71-21, (80152) 66-71-16
Email: ozery@grodno-region.by