-
- Современный урок
- Анализ урока
- Мониторинг профессионального роста педагогов
- Дистанционный семинар-практикум учителей немецкого языка
- Самообразование
- Нормативная правовая документация к 2022/2023 учебному году
- Квалификационный экзамен
- Библиотека онлайн-ресурсов
- Дистанционный семинар-практикум по музыке, ИЗО, ГПД
- Дыстанцыйны семінар па беларускай мове
-
-
- Профилактика терроризма и экстремизма
- Правила дорожного движения
- Профилактика преступлений в сфере информационных технологий
- Стоп, травматизм!
- Профилактика травмирования на объектах железнодорожного транспорта
- Противодействие торговле людьми
- Предупреждение сексуального насилия
- Республиканская пожарно-профилактическая акция "За безопасность вместе"
- Уголок ОСВОДа
- Энергосбережение и правила безопасной эксплуатации электроприборов.Электробезопасность
- МЧС информирует...
-
- Приём в 1 класс
- Родительский университет
- Советы педагога социального и педагога-психолога
- Советы дефектолога
- Оздоровление
- Питание
- Родительский комитет
- Родительское собрание
- "Родительский контроль" от byfly
- Форум для обсуждения актуальных проблем воспитания
- Гендерное воспитание
- Группа продлённого дня
- Деловой стиль одежды
- Платные образовательные услуги
-
- Информация абитуриенту
- Экзамены
- Правила внутреннего трудового распорядка для обучающихся
- Безопасная экология
- Школа Активного Гражданина. Анонс дня информирования (5-7 классы)
- Школа Активного Гражданина. Итоги единого дня информирования (5-7 классы)
- Финансовая грамотность
- Школа Активного Гражданина. Анонс дня информирования (8-11 классы)
- Школа Активного Гражданина. Итоги единого дня информирования (8-11 классы)
- Советы педагога социального и педагога-психолога
- Централизованный экзамен
- Олимпиады
- Электронный учебник
- Правовая страничка
- Школьная гигиена
- Расписание уроков, факультативных занятий
- Обязанности дежурного класса
- Конкурсы
-
- Нормативные правовые документы по обеспечению деятельности попечительского совета
- Состав попечительского совета
- План работы попечительского совета
- Телефоны, по которым можно обращаться в случае принудительного сбора денежных средств и других нарушений в работе попечительского совета
- Банковские реквизиты для добровольных перечислений, взносов
- Отчет попечительского совета о деятельности и использовании имущества, в том числе и денежных средств
-
- Опорная инновационная площадка на время реализации инновационного проекта "Внедрение модели формирования и развития коммуникативной компетентности обучающихся в системе взаимодействия учреждений образования и детских, молодёжных общественных объединений"
- Районный проект «Год мира и созидания: патриотизм в действии»
- Воспитательная работа в учреждении образования
- Нормативное правовое обеспечение
- План идеологической и воспитательной работы
- Анонс мероприятий
- Школьное самоуправление "Озерский школьный союз"
- Единый день информирования
- Объединения по интересам
- Методическое объединение по воспитательной и идеологической работе
- Наши достижения - 2023
- Экскурсионная работа
- На крылах дабра і міласэрнасці
«Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!» (да 215-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча)
4 лютага 2023 года споўніцца 215 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, драматурга, паэта, тэатральнага і грамадскага дзеяча Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Яму першаму з беларускіх літаратараў ХІХ стагоддзя ўдалося дасягнуць у сваёй творчасці такіх вяршынь, якія відаць праз гады і адлегласці.
Нарадзіўся В. І. Дунін-Марцінкевіч у Бабруйскім павеце ў сям'і збяднелага шляхціца-арандатара. Вучыўся ў Бабруйску і Санкт-Пецярбургу, служыў у Мінску. Большую частку жыцця правёў ва ўласным маёнтку ў Люцінцы (цяпер Валожынскі раён Мінскай вобласці). Пісаў як на беларускай, так і на польскай мове.
У цэнтры твораў Дуніна-Марцінкевіча стаіць беларуская вёска і яе побыт. Шмат увагі пісьменнік надаваў народнаму фальклору. Яго самай папулярнай п'есай лічыцца «Пінская шляхта» (1866), якую да гэтага часу ставяць на тэатральных сцэнах Беларусі.
Першыя творы («Малітва на памінальны дзень», «Дзіця і маці», «Вясна») напісаны Вінцэнтам Іванавічам на польскай мове і прасякнуты сентыменталізмам і рэлігійнымі матывамі. Першы твор, які цалкам напісаны на беларускай мове, – паэма «Гапон» (1855).
Верш, паэма, вершаваная аповесць, камедыя, фарс-вадэвіль, опернае лібрэта, публіцыстыка, паэтычны пераклад... Далёка не ўсім літаратурам пашанцавала, што ля іх вытокаў адразу з’явілася столькі мастацкіх відаў і жанраў, як гэта здарылася з нашай літаратурай дзякуючы Беларускаму Дудару (так сучаснікі называлі пісьменніка). Акрамя літаратурнага таленту, у В. Дуніна-Марцінкевіча былі яшчэ і здольнасці артыста, спевака, кампазітара, рэжысёра, стваральніка і мастацкага кіраўніка першага нацыянальнага тэатральнага калектыву (існаваў у 1840–1850-я гг.).
У 1861 г. у Вільні асобным выданнем на польскай мове выйшла вершаванае гістарычнае апавяданне «Люцынка, або Шведы на Літве» (напісана ў 1857 г.), дзе паэтызаваліся мужнасць і гераізм продкаў сучасных беларусаў у барацьбе з захопнікамі. Гэта апошняя кніга пісьменніка, выдадзеная пры яго жыцці.
Творы В. Дуніна-Марцінкевіча ўключаны ў школьную праграму, перакладаюцца і друкуюцца на розных еўрапейскіх мовах. Яго п’есы «Сялянка» («Ідылія»), «Пінская шляхта», «Залёты» шмат разоў ставіліся на сцэнах тэатраў, як прафесійных, так і самадзейных. Паводле «Пінскай шляхты» быў створаны тэлеспектакль.
Імем Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча названы Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі ў Бабруйску, вуліцы ў Мінску, Маладзечне, Івянцы і іншых населеных пунктах Беларусі. Помнік пісьменніку ўсталяваны ў вёсцы Малая Люцінка Валожынскага раёна, памятным знакам адзначана месца, дзе знаходзіўся яго дом. Міністэрства культуры Беларусі і Беларускі саюз тэатральных дзеячаў заснавалі тэатральную прэмію імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. У Беларусі праходзіць Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі, які таксама носіць імя драматурга.
З 31 студзеня 2023 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі працуе выстава «Жыве паміж намі дудар наш…», прымеркаваная да 215-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Экспазіцыя дазваляе бліжэй пазнаёміцца з творчасцю пісьменніка, атрымаць паўнацэннае ўяўленне аб яго ўкладзе ў развіццё беларускай літаратуры і беларускага тэатра.
НІА
па матэрыялах сайта https://archives.gov.by
Телефоны: (80152) 66-71-15, (80152) 66-71-13, (80152) 66-71-44, (80152) 66-71-50, (80152) 66-71-97, (80152) 66-71-21, (80152) 66-71-16
Email: ozery@grodno-region.by