Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Асцярожна! Тонкі лёд!

Дата: 20 января 2021 в 18:37, Обновлено 20 января 2021 в 18:39
121 просмотр

З надыходам халадоў, калі пачынаюць замярзаць вадаёмы, рэзка ўзрастае колькасць няшчасных выпадкаў. Штогод падчас ледаставу на водных аб'ектах гіне каля тысячы чалавек. Асноўнай умовай бяспечнага знаходжання чалавека на лёдзе з'яўляецца адпаведнасць таўшчыні лёду прыкладаемай нагрузцы:
- бяспечная таўшчыня лёду для аднаго чалавека не менш за 10 см;
- бяспечная таўшчыня лёду для здзяйснення пешай пераправы 15 см і больш;

Няшчасця можна пазбегнуць, калі прыняць пад увагу памятку:

Ні ў якім разе нельга выходзіць на лёд у цёмны час сутак і пры дрэннай бачнасці (туман, снегапад, дождж).
Не выходзьце на лёд у адзіночку. Хадзіць лепш кампаніяй па 2-3 чалавекі.
варта асцерагацца месцаў, дзе лёд запарошаны снегам. Калі вы бачыце на лёдзе цёмная пляма - у гэтым месцы лёд тонкі.
Не набліжайцеся да тых месцаў, дзе растуць дрэвы, кусты, чарот, тырчаць карчакі, дзе ручаі ўпадаюць у рэкі, адбываецца скід цёплых вод з прамысловых прадпрыемстваў. Тут найбольш верагодна праваліцца пад лёд.

Празрысты, без бурбалак, без расліннасці, блакітнаваты або зялёны – такі лёд трывалей, чым непразрысты (матавы), жаўтлявы, друзлы, з бурбалкамі паветра, з расліннасцю.
Пры вострай неабходнасці прайсці па лёдзе трэба правяраць яго трываласць, пастукваючы па ім доўгай палкай, але ні ў якім разе не нагой. Калі пры ўдары пачынае праступаць вада, значыць, лёд нетрывалы, і трэба неадкладна вяртацца назад, прычым, першыя крокі рабіць слізгаючы (не адрываючы падэшвы ад лёду), асцярожна адыходзіць назад.
Групе людзей, якія праходзяць па лёдзе, неабходна ісці на адлегласці не меней пяці метраў адзін ад аднаго.
 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.