-
- Современный урок
- Анализ урока
- Мониторинг профессионального роста педагогов
- Дистанционный семинар-практикум учителей немецкого языка
- Самообразование
- Нормативная правовая документация к 2022/2023 учебному году
- Квалификационный экзамен
- Библиотека онлайн-ресурсов
- Дистанционный семинар-практикум по музыке, ИЗО, ГПД
- Дыстанцыйны семінар па беларускай мове
-
-
- Профилактика терроризма и экстремизма
- Правила дорожного движения
- Профилактика преступлений в сфере информационных технологий
- Стоп, травматизм!
- Профилактика травмирования на объектах железнодорожного транспорта
- Противодействие торговле людьми
- Предупреждение сексуального насилия
- Республиканская пожарно-профилактическая акция "За безопасность вместе"
- Уголок ОСВОДа
- Энергосбережение и правила безопасной эксплуатации электроприборов.Электробезопасность
- МЧС информирует...
-
- Приём в 1 класс
- Родительский университет
- Советы педагога социального и педагога-психолога
- Советы дефектолога
- Оздоровление
- Питание
- Родительский комитет
- Родительское собрание
- "Родительский контроль" от byfly
- Форум для обсуждения актуальных проблем воспитания
- Гендерное воспитание
- Группа продлённого дня
- Деловой стиль одежды
- Платные образовательные услуги
-
- Информация абитуриенту
- Экзамены
- Правила внутреннего трудового распорядка для обучающихся
- Безопасная экология
- Школа Активного Гражданина. Анонс дня информирования (5-7 классы)
- Школа Активного Гражданина. Итоги единого дня информирования (5-7 классы)
- Финансовая грамотность
- Школа Активного Гражданина. Анонс дня информирования (8-11 классы)
- Школа Активного Гражданина. Итоги единого дня информирования (8-11 классы)
- Советы педагога социального и педагога-психолога
- Централизованный экзамен
- Олимпиады
- Электронный учебник
- Правовая страничка
- Школьная гигиена
- Расписание уроков, факультативных занятий
- Обязанности дежурного класса
- Конкурсы
-
- Нормативные правовые документы по обеспечению деятельности попечительского совета
- Состав попечительского совета
- План работы попечительского совета
- Телефоны, по которым можно обращаться в случае принудительного сбора денежных средств и других нарушений в работе попечительского совета
- Банковские реквизиты для добровольных перечислений, взносов
- Отчет попечительского совета о деятельности и использовании имущества, в том числе и денежных средств
-
- Опорная инновационная площадка на время реализации инновационного проекта "Внедрение модели формирования и развития коммуникативной компетентности обучающихся в системе взаимодействия учреждений образования и детских, молодёжных общественных объединений"
- Районный проект «Год мира и созидания: патриотизм в действии»
- Воспитательная работа в учреждении образования
- Нормативное правовое обеспечение
- План идеологической и воспитательной работы
- Анонс мероприятий
- Школьное самоуправление "Озерский школьный союз"
- Единый день информирования
- Объединения по интересам
- Методическое объединение по воспитательной и идеологической работе
- Наши достижения - 2023
- Экскурсионная работа
- На крылах дабра і міласэрнасці
Да 125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы
5 сакавіка споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы – народнага пісьменніка Беларусі, драматурга, паэта-сатырыка, празаіка, вучонага-лінгвіста, грамадскага дзеяча, акадэміка, віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, дэпутата Вярхоўнага Савета БССР, тройчы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы.
Нарадзіўся пісьменнік у в. Нізок Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Веды набываў у царкоўна-прыходскай школе, потым – у народным вучылішчы. У 1913 годзе экстэрнам здаў экзамен на званне народнага настаўніка і праз год атрымаў месца ў земскім народным вучылішчы, але ў жніўні 1915 года быў прызваны на вайсковую службу, а ў кастрычніку 1916-га адпраўлены на Заходні фронт.
Пасля дэмабілізацыі з Чырвонай арміі пісьменнік з сям’ёй пераехаў у Мінск, дзе працаваў інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інстытуце беларускай культуры, з’яўляўся членам літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша», узначальваў аддзел у рэдакцыі часопіса «Полымя рэвалюцыі». У гэты перыяд выходзяць яго першыя літаратурныя зборнікі «Апавяданні», «Асцё» і «Крапіва». У 1930 годзе К. Крапіва скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ.
У 1939 годзе пісьменнік быў зноў прызваны ў армію. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ён працаваў у рэдакцыі газет «Красноармейская правда», «За Савецкую Беларусь». З сакавіка 1943 года і да канца вайны быў адказным рэдактарам сатырычнага выдання «Раздавім фашысцкую гадзіну». Пасля вайны на працягу двух гадоў займаў пасаду адказнага рэдактара сатырычнага часопіса «Вожык».
З 1947 па 1951 год К. Крапіва з’яўляўся загадчыкам сектара мовазнаўства Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва, з 1952 года – дырэктарам Інстытута мовазнаўства. У 1956 годзе пісьменнік быў абраны віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук БССР, у 1980-х гадах працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам-кансультантам Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР.
За вялікія заслугі ў развіцці беларускай навукі ў галіне мовы і літаратуры К. Крапіве было прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі. Пісьменнік з’яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР за комплекс работ па беларускай лінгвагеаграфіі. Імя К. Крапівы носіць Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
К. Крапіва – прызнаны майстра сатырычнага жанру, з дапамогаю якога ён прафесійна і эмацыянальна выкрываў многія негатыўныя з’явы паўсядзённага жыцця, узбагаціў айчынную і сусветную літаратуру ёмістымі, яркімі, запамінальнымі вобразамі, а таксама сусветна вядомы байкапісец, творы якога склалі шматлікія зборнікі, набылі шырокую папулярнасць, перакладаліся на многія мовы. У 1956 годзе К. Крапіва быў удастоены звання народнага пісьменніка Беларусі, тройчы адзначаўся Дзяржаўнымі прэміямі СССР і БССР за п’есы «Хто смяецца апошнім», «Пяюць жаваранкі», камедыю «Брама неўміручасці». У 1975 годзе атрымаў званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Творы Кандрата Крапівы вызначаюцца не толькі дасціпным гумарам і вострай сатырай, але і сакавітай і трапнай мовай. Нездарма многія выказванні пісьменніка сталі крылатымі словамі. Поруч са славутым «свінтусам грандыёзусам» можна прыгадаць і гэтыя радкі з баек:
- «Другі баран – ні „бэ“, ні „мя“, а любіць гучнае імя».
- «Аднак жа, як свінню не кліч, яе заўсёды выдасць лыч!».
- «Да славы прагныя, ды вузкія ў плячах».
- «Малому веліччу быць хочацца заўсёды».
- «Парсюк не надта быў ахвочы глядзецца праўдзе ў вочы».
- «Прэтэнзій у яго – хапіла б на слана, заслуг жа – як у зайца».
- «Каб Сонца засланіць – вушэй асліных мала».
К. Крапіва пражыў доўгае насычанае жыццё і пакінуў пасля сябе велізарную духоўную спадчыну. Яго творчасць – з’ява ўнікальная і адметная для беларускай літаратуры і нацыянальнай культуры.
Телефоны: (80152) 66-71-15, (80152) 66-71-13, (80152) 66-71-44, (80152) 66-71-50, (80152) 66-71-97, (80152) 66-71-21, (80152) 66-71-16
Email: ozery@grodno-region.by